Андрэй Дынько напісаў, што на Акрэсціна сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць: і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што — спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.
Па-другое, мае калегі — сапраўдныя героі. Наша Ніва не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.
Па-трэцяе, найбольшай нечаканасцю было, колькі людзей па той бок стараліся — яны то разумеюць, што там усё татальна праслухоўваецца і праглядаецца — стараліся жэстам, намёкам, паўзай прадэманстраваць часам салідарнасць, а часам — чалавечнасць. Гэта неацэнна.
Вось ужо 16 дзён застаюцца ў няволі нашаніўцы: галоўны рэдактар Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко.
Яны былі затрыманыя 8 ліпеня. 13 сутак яны правялі ў жудасных умовах на Акрэсціна, пасля іх перавялі на Валадарку.
Іх можна падтрымаць, пішучы лісты на адрас:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Марціновічу Ягору Аляксандравічу
Скурко Андрэю Генадзевічу
юл